Прыпяць і Чарнобыль былі закінутыя пасля выбуху рэактара ў 1986 г. © R.Vicups/Shutterstock
Сучасныя войны наносяць разнастайную шкоду экасістэмам, ад празмернага спажывання раслін і жывёл да пажараў і забруджвання, якія разбураюць навакольнае асяроддзе, а таксама выкідаў парніковых газаў з прамысловых аб'ектаў. Найбольш паступова біёта аднаўлецца ў аседлых відаў, якія размнажаюцца павольна. На аднаўленне лясоў могуць спатрэбіцца стагоддзі. Жэнеўскія канвенцыі патрабуюць ад дзяржаваў у стане вайны абараняць прыроднае асяроддзе ад "шырока распаўсюджанай, доўгатэрміновай і сур'ёзнай шкоды", а таксама забараняюць метады або сродкі вядзення вайны, "якія маюць намер або, як чакаецца", зробяць такую шкоду. Доўгатэрміновая шкода непазбежна паўстала б у выніку выкарыстання ядзернай зброі. У Чарнобылі ва Ўкраіне, дзе ў 1986 годзе выбухнуў ядзерны рэактар, значная частка функцый глебы аднавілася за 30 гадоў, але іншыя наступствы для біёты працягваюцца значна даўжэй. Небяспека для экасферы ад неаднаразовага выкарыстання ядзерных узбраенняў уключае магчымасць ядзернай зімы з вельмі запаволеным ростам раслін на працягу некалькіх гадоў.
Правал адміністрацыйнага кіравання
Будынкі і дрэвы, пашкоджаныя вайной у Чачні © V.Melnik/Shutterstock
Вайна ўяўляе сабой правал адміністрацыйнага кіравання. З-за небяспекі агрэсіўнай канкурэнцыі людзі распрацавалі сацыяльныя правілы, якія рэгулююць паводзіны індывідаў у грамадстве. Нядаўна Арганізацыя Аб'яднаных Нацый фармалізавала міжнародную згоду адносна ідэальных стандартаў паводзінаў у розных грамадствах, напрыклад, праз Жэнеўскую канвенцыю. Грамадствы мяняюць свае ўнутраныя правілы з часам, але робяць гэта ў сваім уласным тэмпе. Сучасная камунікацыя паскарае змены, але дэзінфармацыя можа палярызаваць і выклікаць агрэсію.
Ускосныя наступствы і магчымыя глабальна-лакальныя рашэнні
Лебедзі мірна плаваюць каля ваеннага карабля © Ellen6/Shutterstock
Ускосныя наступствы вайны могуць быць самымі шкоднымі для экасферы. Чалавецтва мусіла весці вайну супраць Covid-19, але сутыкнулася з больш сур'ёзнай пагрозай змены клімату. Каб перажыць гэтую пагрозу, патрэбна аднадумнасць паміж краінамі, а таксама моцныя нацыянальныя эканомікі для фінансавання пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі. Агрэсія ўнутры і паміж краінамі не толькі наносіць шкоду нацыянальным эканомікам, але і адцягвае ўвагу грамадства ад неабходнасці вырашэння праблемы змены клімату. Агрэсія можа быць узмоцнена паміж краінамі з-за абмежавання патоку інфармацыі і ўнутры краін шляхам палярызацыі праз інтэрнэт, калі меркаванні накіроўваюцца ў процілеглыя бакі праз сацыяльныя сеткі. З-за гэткай палярызацыі мясцовыя жыхары, што кіруюць землямі і раслінным ды жывёльным светам, могуць стаць нецярпімымі да іншых прыродных інтарэсаў, замест таго, каб ствараць сумесную культуру супраць змены клімату.
Тым не менш, Інтэрнэт стварае магчымасці адміністрацыйнага кіравання, такія ж глыбокія, як і яго пагрозы культурнай цэласнасці. Падобна таму, як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый кіруецца агульным пагадненнем, кансэнсус многіх інтарэсаў з'яўляецца асновай для мясцовага самакіравання. Інтэрнэт дазваляе нам кіраваць глакальна, гэта значыць глабальна ва ўзаемадзеянні з лакальным ўзроўнем. Напрыклад, калі мясцовыя веды і дадзеныя маніторынгу абменьваюцца глабальным кіраўніцтвам (яу у гэтай сетцы). Лепшая арганізацыя на лакальным узроўні, якая дасягаецца прыняццём узгодненых рашэнняў, можа даць чалавецтву час знайсці, як кіраванне з удзелам адной або некалькіх партый працуе найлепшым чынам на нацыянальным ды рэгіянальным узроўнях.