Дзікая прырода і здароўе людзей

Карцінка віруса COVID-19, зробленая на аснове выявы з электроннага мікраскопа © Shutterstock/Midnight Movement
Карцінка віруса COVID-19, зробленая на аснове выявы з электроннага мікраскопа © Shutterstock/Midnight Movement

Дзікая прырода робіць свой унёсак у харчовую бяспеку і сродкі існавання многіх мясцовых супольнасцяў у свеце. Аднак важна ўжываць мяса так, каб гэта было бяспечна для здароўя чалавека, а таксама ўстойліва для папуляцый жывёл. COVID-19, як і ліхаманка Эбола, выклікаецца вірусам, які трапіў да чалавека ад жывёл. Верагодна, COVID-19 узнік у кажаноў і, магчыма, заразіў іншых дзікіх млекакормячых, перад тым як трапіў да чалавека. Вірусы і бактэрыі перадаваліся людзям ад іншых відаў на працягу нашай эвалюцыі. Часам гэта было карысна для нас. Мы ведаем, што часткі нашых клетак першапачаткова былі самастойнымі бактэрыямі. Аднак працэс адаптацыі да вірусаў можа быць павольным і небяспечным.

Спроба выратаваць жыцці напружвае медыцыну і эканоміку ўсяго свету. Хвароба мае наступствы і для захавання прыроднага асяроддзя. Адным з такіх наступстваў стала моцная шкода сродкам існавання, якую людзі кампенсавалі, выкарыстоўваючы больш рэсурсаў. Аднак было і спрыяльнае ўздзеянне на кліматычныя змены праз тое, што людзі навучыліся больш працаваць дома і спажывалі менш выкапнёвага паліва для далёкіх вандровак.

 

Прымаем трывалыя рашэнні

За малпамі добра назіраць, але есці іх небяспечна © Shutterstock/Julian Popov
За малпамі добра назіраць, але есці іх небяспечна © Shutterstock/Julian Popov

Ёсць крокі, якія трэба зрабіць адначасова неадкладна і для будучыні. Нам трэба вельмі ўважліва падумаць, каб не нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю і сабе. Напрыклад, некаторыя кажуць, што COVID-19 з'яўляецца нагодай, каб не есці іншых жывёл і нават не мець зносін з імі. Аднак людзі на працягу тысячагоддзяў адаптаваліся да вірусаў і бактэрый дзікіх і хатніх жывёл. Нашае цела змяшчае шмат мікраарганізмаў, у асноўным карысных для нас. Мы звязаны з жывёламі, што б ні рабілі, ад лічынак у глебе, па якіх поўзаюць немаўляты, да птушак і млекакормячых, якія наведваюць нашы дамы. Тым не менш, любая ежа з дзікай прыроды мусіць быць здаровай і спажывацца рацыянальна.

Нам варта быць асабліва асцярожнымі з блізкімі да нас відамі. Звычайна эпідэмічныя захворванні не пачынаюцца ад халоднакроўных жывёл, такіх як рыбы і рэптыліі, але мы маем высокую рызыку ўзнікнення некаторых хваробаў, якія пераносяцца прыматамі і кажанамі. Каб пазбегнуць гэтага, разумна не есці прыматаў і звесці да мінімуму кантакт з кажанамі і іх экскрыментамі. Негуманна і дурнавата прыносіць жывых дзікіх млекакормчых на харчовыя кірмашы. Аднак ці варта забараняць зносіны з іншымі відамі, да якіх мы ўжо прыстасаваныя, або якія не ствараюць рызыкі захворвання? Не. Гэта таксама было б глупствам, асабліва калі адрэгуляванае і ўстойлівае выкарыстанне заахвочвае людзей жыць разам з рознымі відамі і захоўваць для іх экасістэмы. У дадатак шкода для эканомікі ад забаронаў стварае ціск на развіццё, што можа нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю. Наша прырода мае патрэбу ва ўсёй падтрымцы, якую яна можа атрымаць ад людзей, што цэняць прадукты здаровых экасістэм.

 

Вырашаем імгненна

Захоўвайце адлегласць і насіце маскі © Shutterstock
Захоўвайце адлегласць і насіце маскі © Shutterstock

Каранавірусы перадаваліся ад жывёл людзям самае меншае пяць разоў. Звычайна яны выклікаюць лёгкае захворванне з чханнем і кашлем. Выключэнне - калі каранавірус з'яўляецца новым для насельніцтва, як Covid-19. Тады імунная сістэма, якая абараняе нас ад хваробы, аказваецца непадрыхтаванай. У большасці дзяцей імунная сістэма хутка рэагуе і лёгка змагаецца з хваробай. Пажылыя людзі хварэюць цяжэй. Напачатку Covid-19 стаў прычынай смерці прыблізна кожнага пятага з інфікаваных, старэйшых за 60 гадоў, Сітуацыя змянілася, калі яны зрабілі прышчэпкі, каб падрыхтаваць сваю імунную сістэму.

Натуральны адбор стварае больш заразныя, але мягчэйшыя па наступствах штамы вірусаў. Пазнейшыя штамы Covid-19 часцей ўхіляліся ад вакцын, якія былі распрацаваны супраць першапачатковага штаму, але былі мягчэйшымі, асабліва для прышчэпленых людзей, бо іх імунная сістэма была падрыхтаванай. Вірус распаўсюджваецца ў паветры ў дробных кропельках вады, якія хутка рассейваюцца на адкрытым паветры. Нашэнне маскі абараняе вас найбольш, калі фільтр выдаляе кроплі з вірусам. Таму кожнаму з нас неабходна:

• Трымацца на адлегласці ад людзей, каб паменшыць кантакт з вірусам у кроплях, якія яны выдыхаюць;

• Апранаць маску, калі вас атачаюць шмат людзей у закрытых памяшканнях або натоўпе;

• Мыць рукі і дэзінфікаваць паверхні, каб прадухіліць перанос віруса ў вочы, нос ці рот. Таксама разумна мыцца кожны раз, калі мы шчыльна ўзаемадзейнічаем з прыродай. Гэта робіць нас больш абароненымі ад шматлікіх мікробаў, паразітаў і прыродных таксінаў.