Наша місія

Naturalliance створаны, каб накіраваць людзей на аднаўленне і падтрымку прыродных багаццяў і паслуг, дзе б яны ні жылі.

 

Экасістэмы Зямлі ды іх рэсурсы

Узыход Зямлі, бачны з Apollo 8 на арбіце Месяца © NASA
Узыход Зямлі, бачны з Apollo 8 на арбіце Месяца © NASA

Уявіце сабе Зямлю як футбольны мяч, які вы трымаеце ў выцягнутых руках. Экасфера, ці слой, які падтрымлівае жыццё над і пад зямлёй альбо вадой, мае таўшчыню менш за пазногаць! Гэтая далікатная сфера змяшчае прыгожую мазайку сістэм, якія складаюцца з раслін, жывёл ды іншых арганізмаў, разам з зямлёй, вадой і паветрам, якія іх утрымліваюць. Мы ёсць часткай гэтых экасістэм, што ўключаюць у сябе лясы, горы, лугі, пустыні, азёры ды моры. Мы залежым ад стану ды рэсурсаў экасістэм Зямлі, якія падтрымліваюць нас.

Арганізмы ў экасістэмах

Шэрая курапатка - ключавы від здаровых сельскагаспадарчых земляў © Matej Vranič
Шэрая курапатка - ключавы від здаровых сельскагаспадарчых земляў © Matej Vranič

А цяпер уявіце невялікую папуляцыю арганізмаў (раслін, жывёл, грыбоў ці мікраарганізмаў) у экасістэме, дзе багата ежы і добрае асяроддзе для жыцця, але мала ці зусім няма драпежнікаў, хваробаў, паразітаў ці іншых фактараў смяротнасці. Эксперыменты паказваюць, што такая папуляцыя будзе расці. Час, неабходны для памнажэння колькасці арганізмаў залежыць ад памеру арганізмаў. Бактэрый становіцца ўдвая болей за хвіліну, але для сланоў гэты час складае дзесяцігоддзе і болей. Папуляцыі жа многіх дробных жывёл і раслін могуць павялічвацца ў некалькі разоў за год. У рэшце такія папуляцыі вычэрпваюць усе рэсурсы і гінуць ад голаду. Аднак у асноўным папуляцыі дарослых раслін і жывёл так не растуць. Няшчасныя выпадкі, драпежнікі ці хваробы забіраюць лішак маладняку, некаторыя з астатніх галадаюць. Смяротнасць забяспечвае пражытак для іншых арганізмаў у экасістэмах, у тым ліку і для людзей.

Як мы ўплываем на экасістэмы

Людзі жылі як паляўнічыя і збіральнікі на працягу многіх тысячагоддзяў, перш чым навучыліся прыручаць жывёл і вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Сельская гаспадарка атрымала шырокае распаўсюджанне пасля апошняга ледавіковага перыяду і забяспечыла сталую крыніцу харчавання. Гэта дазволіла паселішчам людзей развівацца і квітнець, што з часам прывяло да ўзнікнення гарадоў. Папуляцыі людзей рэзка выраслі і сталі наносіць вялікую шкоду экасістэмам і клімату. Калі парушэнне ў экасістэмах перавышае пэўныя крытычныя параметры, яны больш ня могуць функцыянаваць эфектыўна. Гэта вядзе да праблемнага ўздзеяння на сродкі існавання людзей, а таксама на розныя складнікі прыроды. У сельскай мясцовасці наша дзейнасць прыводзіць да празмернай здабычы дзікіх відаў, калі сістэмы не кіруюцца належнам чынам. У гарадах мы залежым ад інтэнсіўнай вытворчасці рэсурсаў у сельскагаспадарчых экасістэмах, што знаходзяцца ў іншых месцах. У сучасным свеце толькі меншасць жыхароў разумее працэсы, у якіх яны ўдзельнічаюць, а законы, што прымаюцца гарадской большасцю, часта непапулярныя ў супольнасцях вёсак. З-за беспрэцэдэнтна высокага узроўню насельніцтва зараз складана пазбегнуць шкоднага ўздзеяння на ёмістасць экасістэм без узгодненага і абгрунтаванага падыходу з выкарыстаннем навукі і практычных ведаў.